Разделы сайта

Главная

Новости горкома профсоюза

16.09.2019

ХVIII гарадскі турзлёт работнікаў устаноў адукацыі г.Брэста

Традыцыйна ў верасні ў надзвычай маляўнічым месцы – вучэбна-спартыўная база в.Гусак Маларыцкага раёна –прайшоў ХVIII гарадскі турзлётработнікаў устаноў адукацыі г.Брэста, арганiзаваны Брэсцкiм гарадскім камітэтам Беларускага прафесiйнага саюза работнiкаў адукацыii навукii адзелам па адукацыi Брэсцкага гарадскога выканаўчага камiтэту. Удзел у мерапрыемстве прынялі 15 каманд, а гэта больш за 150 удзельнікаў, не ўлічваючы судзейскую калегію.

Надвор’е спрыяла аматарам актыўнага адпачынку!У лесе ўжо панавала сапраўдная залатая восень, і кожны зтрох дзён быў  насычаны сонцам, паветрам, баравым водарам.

-Чакаем ад турзлёту станоўчых эмоцый і прыемных уражанняў! - кажа капітан каманды ДУА «Сярэдняя школа №24 г.Брэста» Кавярэц А.А. - Той, хто добра працуе, павінен добра адпачываць. Такія мерапрыемствы раскрываюць здольнасці кожнага і робяць калектыў больш згуртаваным, што вельмі важна для любой арганізацыі.

Насычаная і разнастайная праграма турзлёту складалася са спартыўных і конкурсных спаборніцтваў.

У першы дзень камандам турыстаў трэба было зранку разбіць у абазначаным месцы палатачны гарадок, добраўпарадкаваць вогнішча, упрыгожыць бівуак, намаляваць газету, скласці дэвіз, а пазней прайсці арыентаванне на мясцовасці.

- Заданне не самае простае, - дзеліцца ўражаннямі Данілевіч Ма-рыя. - Я ўдзельнічаю ў турзлеце першы раз. Давялося пахвалявацца на дыстанцыі. І бегчы было нялёгка (перасечаная мясцовасць), і некаторыя пікеты часам знаходзіліся ў нечаканых месцах (у чароце на беразе возера). Але было, безумоўна, цікава!

У праграму спаборніцтваў былі ўключаны конкурсы: капітанаў (дартс), вузлоў, турысцкага быту,турысцкі бівуак і конкурс песні. На кожным этапе выяўляўся безумоўны лідэр.

Уражанні пасля заключнага конкурсу песні засталіся назвычай прыемныя. Колькі цікавых тэкстаў, прысвечаных 1000-годдзю Брэста і 115-годдзюпрафсаюзнаму руху Беларусі, давялося пачуць членам журы. Яшчэ раз пераканаліся ў тым, што педагогі вынаходлівыя і творчыя людзі.

Вялікую цівасць выклікалі спаборніцвы па тэхніцы воднага турызму, якія праходзілі на другі дзень. Давялося пахваляваццаі непасрэдным удзельнікам, і тым, хто прыйшоў іх падтрымаць. У асабліва напружаныя моманты, калі экіпажы байдаркі чэрпалі ваду падчас развароту, з берага раздаваліся дружныя воклічы, апладысментамі падтрымлівалі і ўдалых воднікаў, і тых, у каго былі цяжкасці пры праходзе дыстанцыі.Восьгэта дух таварыства, вось гэта праца ў камандзе, вось гэта згуртаваны калектыў!

Пераможцамiсярод удзельнікаў турзёту сталі камандыДУА: «Сярэдняя школа № 33 г. Брэста» (Iмесца), «Сярэдняя школа № 17 г. Брэста» (IIмесца), «Сярэдняя школа № 28 г. Брэста» (IIIмесца), «Брэстская санаторная школа-інтэрнат» (IIIмесца).

Азартам, бадзёрасцю, энтузіязмам і жаданнем перамагчы быў насычаны кожны дзень турзлёту. Сапраўдныя турысты ўмеюць ўсё: пераадольваць спартыўныя перашкоды, танцаваць, спяваць, маляваць, аказваць хуткую неабходную дапамогу, смачна гатаваць, падтрымліваць і дапамагаць.

Турзлёт - гэта цудоўны адпачынак на прыродзе, незабыўныя ўражанні, добры настрой, зарад бадзёрасці! Такое мерапрыемствазапомніцца надоўга! Спадзяемся на новую сустрэчу на чарговым турзлёце!

Смалко Iрына Аляксееуна, настаунік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 24 г. Брэста»